Сайт bike.org.by пры дапамозе наведвальнікаў ды прыхільнікаў стварае сучасны слоўнік для раварыстаў, каб пад час роварных размоваў аматарам роднай мовы не даводзілася пераходзіць на іншыя мовы.
Некаторыя роварныя словы ўжо добра ўсім вядомыя. Некаторыя яшчэ толькі будуць запазычаныя з замежных моў па фанетычных правілах. А для некаторых могуць добра падыходзіць непапулярныя, невядомыя беларускія словы.
Праца над слоўнікам вядзецца па-беларуску – талакой. Таму, калі ласка, далучайцеся да стварэння слоўніка. Не саромейцеся – накідвайце варыянты на кожны тэрмін. Час пакажа, якія з іх прыжывуцца, а якія знікнуць.
Кароткая спасылка на беларускі веласіпедны слоўнік – p://goo.gl/UDTUlH
Крыніца: bike.org.by