«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» такім чынам разлічвае аб’яднаць новае пакаленне студэнтаў, якія неабыякавыя да студэнцкіх праблемах і хацелі б іх вырашаць.
Падчас навучання ўдзельнікі атрымаюць:
- Веды пра студэнцкі рух у свеце і Беларусі, адукацыйных сістэмах у розных краінах;
- Навыкі практычнага лідарства: праца з камандай, тайм-менеджмент, перамовы, публічныя выступленні і камунікацыі з журналістамі;
- Магчымасць абмену вопытам і знаёмства з лідарамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый;
- Падтрымку ў рэалізацыі ўласных ідэй.
У рамках праграмы можна выбраць адзін з чатырох напрамкаў навучання: абарона правоў студэнтаў, павышэнне якасці адукацыі, беларусізацыі вышэйшай адукацыі, студэнцкія СМІ; альбо прапанаваць уласную ідэю.
Навучанне будзе праходзіць у форме інтэрактыўных семінараў (праца ў групах, мадэляванне, ролевыя гульні, прагляд фільмаў і г.д.).
Агульны тэрмін навучання – з кастрычніка па снежань 2015. На працягу гэтага часу пройдзе тры семінары, удзел у кожным з’яўляецца абавязковым.
У ролі трэнераў выступяць вядомыя беларуcкія і еўрапейскія эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі, правоў студэнтаў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.
Уступныя семінары пройдуць у Мінску (27 і 28 верасня), Гродна (30 верасня) і Гомелі (2 кастрычніка). Прыём заявак спыняецца за два дні да кожнага з семінараў.
Па ўсіх пытаннях адкажуць: +375 29858 97 03 (Зміцер), [email protected].
Запоўніць анкету можна тут