1. Гэты мовавед у канцы XVI стагодзя працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай і грэчаскай моў, быў вядомым беларускім педагогам-гуманістам і перакладчыкам. У Берасці падрыхтаваў да выдання 2 кнігі , якія пазней былі выдадзены ў Вільні. a) Мялецій Сматрыцкіb) Ілья Марахоўскic) Лаўрэнцій Зізанійd) Афанасій Філіпповіч 2. Яго называлі «брэсцкі Джардана Бруна». a) Іван Гурынb) Казімір Лышчынскіc) Іпацей Пацейd) Марцін Матушэвіч 3. Менавіта на прыступках гэтага будынка ўпершыню ў Берасці знайшлі выданне газеты «Мужыцкая праўда». a) Свята-Сімеонаўская царкваb) Гарацкая думаc) Сядзіба Ягмінаўd) Касцёл на сучаснай плошчы Леніна 4. Гэта вядомая беларуская пісьменніца ў лютым 1949 года апынулася ў брэсцкай турме. a) Ніна Мацяшb) Зоська Верасc) Ларыса Геніюшd) Ядвіга Бяганская 5. Юльян Нямцэвіч пасля заканчэння вучобы стаў асабістым сакратаром прадстаўніка гэтага вядомага беларускага магнатскага роду. a) Адам Чартарыйскіb) Ян Сапегаc) Пане Каханкуd) Пётр Кішка 6. У гэты район пасля заканчэння БДУ была накіравана Святлана Алексіевіч загадчыкам аддзела лістоў газеты «Маяк камунізма». a) Бярозаўскіb) Кобрынскіc) Ляхавіцкіd) Івацэвіцкі 7. Хто з гэтых вядомых дзеячоў Беларусі не выхоўваўся на землях Баранавіччыны? a) Андрэй Рымшаb) Казімір Несялоўскіc) Яўхім Храптовічd) Аляксандр Сержпутоўскі 8. Гэта вёска ў Баранавіцкім раёне стала месцам сустрэчы філаматаў і філарэтаў. Тамаш Зан блізка сябраваў і вучыўся з братамі Верашчакамі, якія і запрашалі да сябе. Менавіта тут Адам Міцкевіч пазнаёміўся са сваёй Марыляй. a) Сталавічыb) Новая Мышc) Туганавічыd) Крашын 9. У якім студэнцкім таварыстве ўдзельнічаў Напалеон Орда? За гэта яго яшчэ выключылі з Віленскага ўніверсітэта і пасадзілі на 15 месяцаў у турму. a) Філарэтыb) Філаматыc) Заранеd) Закляне сонца і ў наша аконца 10. Гэты неардынарны пісьменнік нарадзіўся ў Ляхавічах у 1901 годзе. Спачатку ён быў у атрадзе Булак-Булаховіча , пасля ў легіёнах Пілсудскага, а нарэшце заняўся кантрабандай. За гэта яго пасадзілі ў турму, дзе і раскрыўся яго талант. Першы твор пісьменніка быў перакладзены на 11 моваў сусвету a) Сяргей Пясецкіb) Янка Чаборc) Янка Сваякd) Уладзімір Кітаеўскі Δ