Экалогія

Гадзіна Зямлі 2016

“Гадзіна Землі” – міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды (World Wide Fund for Nature) заклікае сваіх прыхільнікаў выключыць святло і побытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты.

1ac9fb6f-f575-4754-9a09-c92c6793f805

У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Сёлета акцыя “Гадзіна Землі” пройдзе ў суботу, 19 сакавіка, у 20:30 па мясцовым часе.

З года ў год акцыя “Гадзіна Землі” дазваляе прыцягнуць увагу да патрэбы адказнага стаўлення да прыроды, дае штуршок да абмеркавання шляхоў, што дазваляюць зберагчы рэсурсы нашай краіны і планеты ў цэлым. Акцыя носіць перш за ўсё сімвалічны характар.

Першую акцыю “Гадзіна Зямлі” зарганізаваў у 2007 годзе Фонд дзікай прыроды Аўстраліі. Акцыя мела велізарны поспех: у ёй узялі ўдзел больш за 2 мільёна чалавек. Ужо на наступны год да «Гадзіны Зямлі» далучыліся 35 краінаў свету, акцыю падтрымалі больш за 50 мільёнаў чалавек. У прызначаны час пагасла падсвятленне Калізея ў Рыме, моста Залатыя вароты ў Сан-Францыска і многіх іншых славутасцей. З кожным годам да «Гадзіны Зямлі» далучаюцца ўсё больш краінаў і ўсё больш людзей сваім удзелам у акцыі паказваюць свая неабыякавасць да будучыні планеты.

Рэспубліка Беларусь далучылась да сусветнай акцыі “Гадзіна Зямлі” у 2009 годзе. У 2014 годзе па дадзеных ДВА «Белэнерга» падчас правядзення акцыі энергаспажыванне зменшылася на 95 000 кВт/г, а ў 2015 зніжэнне энергаспажывання склала 101 тыс. кВт/г.

Падрабязней пра “Гадзіну Зямлі” можна даведацца тут: 60.wwf.ru Суполка, прысвечаная акцыі“Гадзіна Зямлі 2016” у Брэсце: vk.com/earthhour2016

 

Пакінуць адказ