МГА «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў», Мінская ўрбаністычная платформа пры падтрымцы Беларускага саюзу архітэктараў запрашаюць на вясновую школу архітэктуры.
Тэма праекта – “Terra incognita” (Невядомая зямля).
Час правядзення – 1-7 траўня 2016.
Фармат мерапрыемства:
- тэарэтычны блок: прэзентацыі і лекцыі (адкрытыя мерапрыемствы);
- квэст па Менску (гульня у рэальным часу і прасторы, дзе полем з’яўляецца цэлы горад);
- практычны блок: праца ў групах пад кіраўніцтвам куратара.
У выніку:
- фінальная выстава (фота, відэа, плакаты, інфаграфіка і гэтак далей);
- прэзентацыя (відаэкліпы, ролікі)
Фінансавыя ўмовы:
Для удзельнікаў з Беларусі узнос складае 280 000 бел. руб. (пакрывае выдаткі на варкшопы, сняданак, каву і прысмакі).
Як прыняць удзел:
- выканаць заданне: постэр A3, 300 dpi на тэму «Terra Incognita. Made in Belarus»;
- запоўніць анкету.
Дэдлайн падачы заявак – 22 красавіка 2016 г.
Каардынатары:
Настасся Андруковіч +37529 2161468
Аліна Грамыка +37529 1835964
Антон Пятрухін +37544 7899700
За падрабязнасцямі звяртайцеся да каардынатараў, дасылайце лісты на адрас [email protected] ці завітвайцеся да груп у Facebook і VK.
Крыніца: adukacyja.info