Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” сумесна з Еўрапейскай культурнай фундацыяй (Амстэрдам, Нідэрланды) абвяшчаюць конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме ArtPlatform 2016-2017.
Адукацыйная праграма накіраваная на прафесійнае развіццё беларускіх мэнэджараў культурных і сацыяльных праектаў, што маюць скіраванасць на дасягненне грамадскіх зменаў пры дапамозе культуры.
Тэматыка лекцыяў і практычных заняткаў уключае:
- ролю культуры ў развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнне сацыяльных праблемаў;
- стратэгічнае планаванне;
- распрацоўка, ажыццяўленне, прасоўванне і ацэнка ўплыву культурных праектаў;
- прыцягненне рэсурсаў для ажыццяўлення праектаў;
- устойлівае развіццё арганізацыяў, кіраванне людскімі рэсурсамі ды іншае.
Працягласць праграмы – сем выязных сесій у перыяд з верасня 2016 да траўня 2017 года. Удзел – бясплатны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- абгрунтаванне заяўкі;
- наяўнасць досведу ў ажыццяўленні культурных і / або сацыяльных ініцыятываў;
- досвед міжсектарнай супрацы.
Каб узяць удзел, неабходна да 10 траўня 2016 года даслаць заяўку і матывацыйны ліст на е-адрас [email protected] з пазнакай ArtPlatform 2016-2017.
З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на адрас [email protected].
Крыніца: adukacyja.info