Моладзь

БАСы 2016

Вось і мінул чарговы, дваццаць сёмы, фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча 2016”. Усе чаканні і надзеі здзейсненны, застаюцца ўспаміны і фатаздымкі.

Для тых, у каго не атрымалася прыняць удзел у БАСах, правяду невялічкі экскурс у атмасферу свята беларускай музыкі і раскажу пра фэст і ня толькі.

У гэтым годзе на фэст я ехаў з добрай кампаніяй. Маімі таварышамі былі вядучая Мовы нанова ў Берасці Воля Малафеечава і Антон Талашка, актыўны папулярызатар беларускага строю і вышыванкі. Ехаць мы вырашылі на аўтобусе Берасце-Гародня, які давез нас да перахрэсцця дарог, вядучых да Ваўкавыска і Вялікай Бераставіцы. Невялічкі кавалак шляху да Барыку, што каля Гарадка, у якім традыцыйна праходзіць Басовішча, мы пераадолілі аўтаспынам. Хачу выказаць павагу маім спадарожнікам, якія ў першы раз самі перамяшчаліся такім чынам.

Апынуўшыся на запраўцы, каля якой знаходзіцца гатэль, крама і пункт абмену грашэй, мы падсілкаваліся і папоўнілі запасы правізіі. Настаў час шукаць месца пад намёты, якія сталі нам домам на два дні. Для наметаў быў адведзены наметовы лагер, размяшчэнне на якім стоіла 30 злотых. Але ўжо па дарозе мы пабачылі шматлікія наметы, якія размяшчаліся амаль што паўсюль. Сваі наметы мы паставілі на паркінгу, пад які была адведзена тэрыторыя футбольнага стадыёна і які таксама аблюбавалі шматлікія аматары музыкі і халявы. Каля нас разбілі наметы яшчэ адна кампанія берасцейцаў, прыехаўшых на самаходзе.

Уладкаваў справы з жытлом, мы паспелі адмыслова на пачатак выступу гуртоў-удзельнікаў конкурсная праграмы. У гэтым годзе ўдзельнікі конкурса былі вельмі разнастайнымі па жанрах музыкальнымі гуртамі. Сярод іх гурты: Haina, M.G., “.К”, Intelligency, The Glitchhh.

Перамогу ў конкурсе атрымаў „.K” (“Кропка К”), які не прытрымоваецца ніякіх стілыстычных рамак і грае сваю, асаблівую і чароўную музыку.

Таксама вельмі моцным і не падобным на іншых быў выступ электроннага праекту Intelligency, але, як адзначыла журы, ад іх чакалі менавіта беларускіх песен.
Пасля конкурса выступалі бойкія гуцулы з Карпат, гурт Gogodzy Ganski. За імі беластоцкі гурт Ilo & Friends і далей Navi – мінулагадовы лаўрэат конкурснай праграмы. Слухачоў і гледачоў у гэтай частцы фэста было нешмат, усе альбо яшчэ вырашалі справы з уладкаваннем наметаў ці канцэнтраваліся каля пунткам продажу ежы і піцця.

Але Re1ikt, які выступаў наступны, заставіў адкласці ўсе справы і нагадаў, навошта ўсе сабраліся тут. Чым болей станавілася цемна, чым ярчэй граў Re1ikt, тым болей народу падбіралася да сцэны. І вось на добра разагрэтую публіку абрушваецца “Крамбамбуля”. Вольскі спявае, бьюць барабаны і звіняць трубы. Народ шчаслівы, ён спявае і танцуе.

Наступным удзельнікам быў польскі гурт Hańba, які грае аўтэнтычны польксі панк-рок і фолк. Пасля іх выйшлі Dzieciuki, стыль і матывы песень якіх падобныя да песень гурта Hańba, але ж беларускай дудою у камплекце. Пад іх выступ народ творыць слэм і дзяры глоткі, падпеваючы песням пра волю, годнасць і братэрства.

Адмечанае падабенства вышэй названых гуртоў прыкмеціў не адзін я. Самі музыкі аб’ядналіся разам і выступілі ў беларуска-польскі праеце Hańbuki, які ўяюляе сабою ідэю музыкі без меж. На такім эмацыйна узвышанным настоі першы дзень фэсту амаль скончыўся. Для самых трывалых на малой сцэне граў дыджэй.

Пасля выдатнага сна на амаль што свежым паветры ў намеце кампанія берасцейцаў і я ў тым ліку вырашылі не траціць мажлівасці і зрабіць невялічкую экскурсію па мясцовым цікавосткам. Так была адведана царква і манастыр Звеставання Найсвятой Багародзіцы ў мястэчку Супрасль. Таксама наведалі вёску Мастаўляны, у якой нарадзіўся наш славуты суайчыннік, Кастусь Каліноўскі. У кастрычніку мінулага года ў весцы быў урачыста адкрыты помнік у яго гонар.

Як мы даведаліся, астатнія наведвальнікі фэсту таксама не нудзіліся. Так у рамках Басмежжа прайшоў паказ беларускай анімацыі, пастаноўкі «Ксэня» тэатра Czrevo, фільма «Басовішча». Для аматараў гурта Brutto былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы.

Другі музычны дзень распачаўся з выступу пераможцы конкурса маладых музыкаў – “.К”. Як адзначыў потым сам музыка, другі яго выступ быў не такі выдатны, як першы і гэта яго не задаволіла.

Пасля быў высту :B:N. Гурт быў вельмі цёпла сустрэты, музыкі гралі песні з новага альбому і ранейшыя песні, але я адмыслова чакаў іх першых песен, але дарма.
Апасля быў TonqiXod, таксама пераможца конкурса маладых выканаўцаў мінулага году. Адметна, што ў мінулым годзе было два пераможцы (другім быў гурт Navi, які выступаў у першы дзень фэста).

Пасля пачалася інтэнацыянальная частка БАСоў. Так наступнымі выступілі Jazzombie, праект аб’яднання двух польскіх выбітных гуртоў – Lao Che i Pink Freud. Пасля іх чарга дайшла да сербскага гурта Erik & the Worldly Savages. Гурт мае файную энэргетыку і бадзерыя фолькавыя матывы.

Асабіста мною быў адмечаны выступ падляшскага гурта Zero-85, які быў вельмі цепла сустрэты польскімі аматарамі музыкі. Мяне гурт падкупіў шчырасцю выканання.
Потым настаў час цяжкай артылерыі – выступ Brutto, які стаў самым працяглым ад усіх іншых. Адна толькі падрыхтоўка ды выступу доўжылася 15 хвілін. Потым яшчэ быў выхад на біс. Другая частка выступу гурта была цікавей, бо ў ёй прысутнічалі песні Ляпісаў, такія як “Зорачкі”, “Грай”, “Не быць скотам». Такі працяглы выступ асабліва спадабаўся Алесю Таболічу, гурт якого Znich выступаў апошні і час выступу якога зменьшыўся на добрыя паўгадзіны. Аб такой несправядлівасці Алесь шчыра сказаў са сцэны. Другі дзень БАСоў скончыўся.

Зранку мяне і маіх спадарожнікаў чакала дарога. Мы нечакана хутка знайшлі самаход, які перавез нас праз мяжу да Ваўкавыска. Да аўтобуса ў Берасце заставаўся час і мы вырашылі крыху агледзець гэты горад. Мы прыкмецілі мноства назв крам на беларускай мове. Таксама прыемна уразілі налепкі, стужкі з арнаментам на самаходах. Знайшлі помнік ваўку, выява якога адлюстравана на гербе горада, касцел святога Вацлава (1846-1848 гг.). Але сапраўдным адкрыццем стаў помнік у гонар 600-годдзя Грунвальдскай бітвы і воінаў ваўкавыскай харугвы.

А потым быў спякотны аўтобус і роднае Берасце. На гэтым БАСы 2016 былі скончаны.

Аўтар фота, відэа і тэкста: Зміцер Пылыпіў

Пакінуць адказ