Культура

У Берасце спаборнічалі мадэльеры і дызайнеры

14 сакавіка ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшоў 12 абласны конкурс маладых мадэльераў і дызайнераў „Стыль 2010”.

У конкурсе запрэзентавалія 27 аўтарскіх калекцый. Гледачы змаглі ўбачыць на подыуме як элегантыя вячэрнія сукенкі, так і славянскія касцюмы.

Аўтары калекцый – навучэнцы прафесійна-тэхнічных каледжаў Брэсцкай вобласці. У конкурсе вызначылі пераможцаў у такіх намінацыях як „Мужчынская і жаночая супермадэль”, „Школа моды” і „Майстар моды”.

У пачатку мая аўтары 21 адной калекцыі прымуць удзел у рэспубліканскім конкурсе „Млын моды” ў Мінску.

Аліса Майская, Радыё Рацыя

0 Comments

Пакінуць адказ