Замежжа

Беларускую мову будуць вывучаць у Кіеве

З наступнага навучальнага году ў Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Шаўчэнкі пачнецца набор студэнтаў на спэцыяльнасць «беларуская мова і літаратура». Спэцыяльнасць адчыняецца на базе нядаўна створанага Цэнтру беларусістыкі.

Беларуская мова стала 30 замежнай мовай, якую будуць вывучаць у Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце. Стварэнне спэцыяльнасці стала магчымым дзякуючы адкрыццю на базе Інстытуту філялёгіі КНУ Цэнтра беларусістыкі. Гэта першая падобная ўстанова ва Украіне.

Галоўная задача цэнтра, па словах дырэктара Інстытуту філялёгіі КНУ Рыгора Семянюка — вучыць студэнтаў беларускай мове. Дагэтуль беларускай мове навучалі ў гэтым унівэрсытэце з 1990 па 1993 год у межах спэцкурсу.

Адной з умоваў паступлення на спэцыяльнасць — наяўнасць як мінімум 140 балаў у атэстаце (маецца на ўвазе ўкраінская сыстэма адзнак). Дадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце Інстытуту філалогіі.

generation.by

0 Comments

Пакінуць адказ