Грамадства

Быць беларусам — што гэта значыць?

Новы супольны праект сайтаў  Budzma.org і TUT.BY. А што асабіста для вас значыць — быць беларусам? Вашай увазе прапануецца першая анкета.
– Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

– Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

– Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус?

– Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?

На гэтыя ды іншыя чыноўнікі адказваюць бізнэсоўцы, чыноўнікі, спартоўцы, мэнэджары культуры, публіцысты, лекары… – людзі самых розных прафесій, паспяховыя ў сваіх занятках.

Цягам траўня штодня — новае імя, штодня – новае меркаванне. Беларусы глядзяць на сябе, і на людзей вакол, і спрабуюць даць азначэнне хто мы ёсць усе разам — беларусы.

Чакаем вашых адказаў на [email protected]. Найбольш цікавыя меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.

budzma.org

Пакінуць адказ