Вёска, намёты, супольная пабудова печкі, майстар-класы па рамёствах ад удзельнікаў і майстроў — усё гэта ў межах міжнароднага моладзевага летніку ў вёсцы Дунаева напрыканцы ліпеня. Заяўкі прымаюцца ўжо зараз!
Шукаем удзельнікаў летніку з жаданнем дзяліцца сваімі ведамі ці набыць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладзьдзю з Польшчы і Нямеччыны!
Калі і дзе?
Сам летнік адбудзецца з 24 па 31 ліпеня 2010 году ў вёсцы Дунаева, Капыльскі раён, Беларусь.
Што будзе?
Сумесная пабудова печкі, майстар-класы па рамёствах ад удзельнікаў і майстроў.
Як?
У намётах на тэрыторыі Адукацыйнага цэнтру ў Дунаева.
Мова летніку ангельская, але валоданне польскай ці нямецкай не забараняецца! Праезд і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Падрыхтоўчы сэмінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5–6 чэрвеня 2010 году.
Калі Вас цікавіць тэма традыцый і рамесніцтва, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародным летніку просім даслаць Вас наступную інфармацыю на паштовыя скрынкі арганізатараў [email protected] i [email protected] да 25 траўня:
- Ваша імя і прозвішча
- Якімі традыцыйнымі беларускімі рамёствамі цікавіцеся /валодаеце /можаце навучыць іншых?
- Які вопыт удзелу ў міжнародных летніках маеце?
- Якімі мовамі і на якім ўзроўні валодаеце?