Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае школу візуальнага мастацтва для моладзевых актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.
Праграма школы:
- Як стварыць анімацыю для сацыяльных сетак
- Email-рассылка: як зрабіць так, каб яе чыталі
- Адаптацыя кантэнту пад розныя сацыяльныя сеткі
- Як рабіць бамбічныя сторыс у Instagram
- Візуальны сторытэлінг — што, навошта і як
- Як стварыць фірмовы стыль і пазіцыянаванне брэнда
- Інструменты для стварэння візуала (Canva)
- Як стварыць інфаграфіку за 15 хвілін
Школа пачынаецца ў верасні (з 07.09), заняткі па аўторках і чацвяргах, працягласць прыкладна 1-1,5 гадзіны (пачатак а 19), а таксама нефармальныя сустрэчы на суботах.
Школа пройдзе анлайн. Пасля кожнага занятка ў вас будзе магчымасць яшчэ адзін дзень задаваць пытанні нашым спікерам і спікеркам у тэлеграм-чаце, каб кожны і кожная атрымалі ад школы тыя веды і навыкі, якія дакладна будуць карысныя вам!
Таксама ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падпіску на Canva Pro на тры месяцы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 29 жніўня ўключна. Рэгістрацыя па спасылцы. Па ўсіх пытаннях смела пішыце на [email protected].