Прызнавайцеся, дзе любіце снедаць: дома ці ў кафэ? Мы падрыхтавалі падборку месц, дзе можна паснедаць нават самым раннім брэсцкім пташкам.
Progresso
Вул. 17 верасня, 45
Час працы: 07:30-24:00: Сняданкі да 12:00
Брэсцкі гастранамічны старажыл прапаноўвае цэлы стос сняданкаў. У меню сырнікі, аўсянка, панкэйкі, скрэмблы, амлеты і г.д. Кошт вагуецца ад 3 да 9 BYN.
«Карыца»
Вул. Савецкая, 130
Час працы: 07:30-23:00
Утульная кавярня ў цэнтры Брэста прапаноўвае з ранку зарадзіцца аўсянкай з сухафруктамі (3,5 BYN), круасанамі (3,8-6 BYN) ці кішам з курыцай/рыбай (4,5 BYN).
Paragraph Coffee
Вул. Набярэжная Францыска Скарыны, 2
Вул. Савецкая, 30, 66
Час працы: 07:30-23:00
Знакамітая брэсцкая кавярня на сняданак прапаноўвае сырнікі за 7.50 BYN і цэлы стос круасанаў з рознымі начынкамі (з чырвонай рыбай, “нутэлай” і бананам, арахісавай пастай і г.д) ад 3 да 8 BYN.
Чемоdan
Вул. Камсамольская, 6
Час працы: пн-пт: 07:30-22:00, сб-нд: 08:00-22:00
Пельмень-бар прапаноўвае 3 віды сняданкаў за 12 BYN: “Нацыянальны”, “Еўрапейскі” і “Фітнэс”. Таксама тут падаюць аўсянку за 2 BYN, сырнікі, сэндвічы і блінчыкі з ветчыной і сырам за 5 BYN.
Daliss
Вул. Малая, 1
Час працы: 07:30-21:00
Адносна новая кавярня частуе амлетам і англійскім сняданкам за 12 BYN, сэндвічамі (4,5-6 BYN) і сырнікамі за 6 BYN.
EmbracE
Варшаўская шаша,41
Час працы: 24/7
Асобнага меню са сняданкамі ў рэстарана няма. Але тут заўсёды можна выцапіць аўсянку з сухафруктамі за 6 BYN, амлет з сасіскамі і сырнікі з джэмам за 8 BYN.
McDonald’s
Вул. Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 1а
Час працы: 07:00-00:00
У рэстаране хуткага харчавання можна паснедаць амлетамі (3.9-4,7 BYN), тостамі (2,9-3,5 BYN), макмафінамі (4,40-4,50 BYN), вялікім сняданкам са свіной катлетай (6 BYN) і бульбяной аладкай (2,9 BYN).
Канешне, гэта далёка не ўсе берасцейскія кавярні са смачнымі сняданкамі. Мы абралі толькі тыя, якія працуюць з самага ранку. Пішыце у каментарах, дзе вы любіце снедаць, а мы ў хуткім часе зробім яшчэ адну падборку.