Культура

Марафон Агучвання 3.0 на Donar.by пачынаецца!

А вы ведаеце, што ў гэтым годзе Янку Купалу — аднаму з заснавальнікаў літаратурнай беларускай мовы — споўнілася 140 гадоў?

Мэта сёлетняга марафону — супольны ўнёсак у будучыню Беларусі — 1500 гадзін жывой беларускай мовы і цудоўна праведзены час! 1135 гадзін донары мовы ўжо сабралі ў мінулых двух марафонах. Засталося зусім троху.

Як выкарыстоўваюцца вашы галасы?

  • Для ўдасканалення працы кампутарнага распазнавання беларускага маўлення. Для навучання гутарковай мове ў дадатку mova.pro.
  • Для магчымасці паслухаць галасы тысячы цудоўных беларусаў.

Праз два месяцы лепшыя 300 донараў беларускай мовы па традыцыі атрымаюць падарунак — калекцыйны значок донара беларускай мовы!
Цягам марафону будзе шмат прыемных сюпрызаў і — самае цікавае — чэлэндж “Мова твайго раёна!”. Таму падчас агучвання ў сваім профілі не забывайцеся выстаўляць раён.

Прыняць удзел можа кожны па спасылцы. Стань донарам беларускай мовы і ты!

Пакінуць адказ