DzeЦікава & Ко

праект «Koler» – праект пра беларускае мастацтва

Што здараецца, калі сустракаюцца дзве Ніны? Адна – мастачка і заснавальніца студыі сучаснага мастацтва «Kliaksa»,  другая – магістарка гістарычных навук. А здараецца новы праект. Праект “Koler” пра беларускае мастацтва.

 

Мэта – не толькі распавесці пра гісторыю мастацтва ў Беларусі, і сучаснага ў тым ліку, колькі паказаць, якое яно рознае, гэтае мастацтва, і як цікава з ім знаёміцца і яго разумець.

“Часам існуе такое ўраджанне, што ў Беларусі, акрамя Шагала, няма ніякіх больш знакамітых, выбітных і таленавітых мастакоў і мастачак. І сустрэчы як раз пра тое, каб паказаць, што ёсць і мастацтва, і мастакі, і шмат цікавых, прыгожых і разнастайных прац”.

У рамках гэтага праекту праведзена 5 сустрэч. Тры з іх лекцыі, на праяцягу якіх лектарка Ніна распавядае пра мастакоў і паказвае іх творы. Тут трэба дадаць, што нават калі вы не цікавіцеся ці не разумееце мастацтва, то ўсё роўна абавязкова прыходзьце паслухаць Ніну. Яна распавядае так цікава, так зразумела, і так нязвыкла, што ураджанне ёсць не толькі ад мастака і новых ведаў, але і ад лектаркі і яе бачыння!

Акрамя лекцый дзяўчаты зрабілі так званыя арт-дыялогі. Гэта нязвыклы, новы, але  цікавы фармат. Гэта і дыялог пра мастацтва, і маляванне на працягу сустрэчы. 

Адна сустрэча была прысвечана маляваным дыванам Язэпа Дзаздовіча і Алёны Кіш. Магістарка Ніна распавядала пра мастакоў і іх творы, а мастачка Ніна дапамагала гасцям маляваць свае дываны ў стылі прымітымізму. І гэтыя працы – гэта мікс і новых ведаў, і ўжо  вядомых мастакоў, і самае галоўнае, самастойная і вельмі асэнсаваная арт-праца. Другая сустрэча – пра сцэнаграфію па Ляону Баксту. Мала хто ведае, што Бакст нарадзіўся ў Гародні. Размова ішла пра адзенне, якое ён маляваў для розных імпрэз і спяктакляў у Парыжы. А потым удзельнікі намалявалі свае касцюмы да выявы жар-птушкі. 

Менавіта гэта – веды пра мастакоў і свае фантазіі, сваё уяўленне пра прыгажосць Ніны  хацелі аб’яднаць у сваім праекце. 

Яшчэ адна цікавая сустрэча была пра адносіны Шагала і Малевіча, а менавіта пра канфлікт паміж імі. Гэта і іншы погляд на двух выбітных і добра вядомых мастакоў, і паглыбенне сваіх гістарычна-мастацкіх ведаў. Была вельмі гарачая сустрэча, бо на ёй шмат і вельмі палымяна дыскутыравалі.

А сустрэча пра сучаснае мастацтва адбылася у вельмі сучасным месцы, кавярні SARAI. Нажаль, людзі мала ведаюць пра сучаснае мастацтва і  шмат для каго было адкрыццём і існаванне арт фестываля “Восеньскі салон” ў Менску і імёны сучасных мастакоў. 

Па словах мастачкі  і аўтаркі праекту Ніны – “Сучаснае мастацтва выклікае шмат пытанняў і спрэчак, бо там шмат  розных стыляў, часам незразумелых. Але гэта і добра! І гэта тое, што нам істотна распавесці сучаснаму чалавеку. 

“Мастацтва не толькі было, ёсць і будзе, але і дапамагае людзям даведацца і пра гісторыю, і пра краіну,  і штосьці пра сябе самога.“



Пакінуць адказ