Кобрынскія актывісты Партыі БНФ павіншавалі з Днём Волі жыхароў горада праз налепкі і расцяжкі.
У горадзе было расклеена больш за 100 плакатаў з вершам Арцёма Лявы.
Нас многа розных — Беларусь адна.
Дзеля Радзімы будзем разам.
Шмат слоў пра еднасьць сказана здаўна,
Яшчэ больш справай зроблена абразы.
А трэба толькі словы прыгадаць,
Калі пачуцьці засьцяць розум:
«Нас многа розных — Беларусь адна.
Дзеля Радзімы будзем разам!»
Увечары маладыя актывісты запускалі ў неба кітайскія ліхтарыкі з прымацаванымі да іх сцягамі і расцяжкамі. Глядзіце фота.
Канфліктаў з праваахоўнымі органамі не было.