Берасцейскія панкі “Дай дарогу!” выклалі ў інтэрнэт акустычны альбом “Боли нет!”.
Тым самым музыкі прадэманстравалі лірыка-меладычны бок свайго таленту. Пласцінка атрымалася досыць лёгкай, рок-н-ролльной і інтэлігентнай у параўнанні з папярэднімі тварэннямі “Дай дарогу!”. Галоўнай фішкай альбома стаў дуэт Стыцкага з Сяргеем Міхалком.
Запампаваць альбом можна на афіцыйным сайце групы daidarogu.com