У мінулым годзе каля 1 000 беларусаў захацелі атрымаць прытулак у краінах Еўрапейскага Звязу. І толькі кожная дзесятая просьба прытулку была задаволеная. Найбольш лагодна да ўцекачоў з нашай краіны паставіліся палякі, французы і бэльгійцы. Але беларусы амаль не заўважныя сярод тысячаў уцекачоў з іншых краін.
Гледзячы па статыстыцы, дзеля атрыманьня прытулку беларусы едуць у Швэцыю. Менавіта ўлады гэтай краіны атрымалі ў 2010 годзе найбольшую колькасьць запытаў на статус уцекача ад грамадзян Беларусі (такіх было 345). Папулярныя ў беларусаў і Нідэрлянды (чацвертая краіна па колькасьці пададзеных заяў на атрыманне прытулку пасля Швэйцарыі і Францыі).
Праўда, толькі кожная 10 просьба беларусаў аб прытулку задавальнялася (у грамадзян Расеі кожная 5 просьба задавальнялася, у аўганцаў — амаль палова просьбаў). Вельмі часта згаджаецца даць часовы прытулак Польшча, Галяндыя і Францыя. А вось апошнім часам асабліва папулярная ў беларускіх палітычных дзеячаў Чэхія знаходзіцца ў канцы спісу краін, што ахвотней за ўсіх давалі ў 2010 годзе прытулак беларусам. Літвы там, дарэчы, няма ўвогуле.
Iнфармацыя з сайта http://generation.by