З-за велізарнага дэфіцыту гандлёвага балансу нацыянальная валюта Беларусі дэвальвавала на 41%, паведаміў кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Forex Club Мікалай Iвчанка.
Па словах аналітыка, першая разавая дэвальвацыя беларускага рубля адбылася яшчэ ў 2009 году.
Да гэтага курс беларускага рубля быў 2200 за адзін даляр ЗША, а пасля 1 студзеня 2009 Нацбанк Беларусі вырашыў падняць курс да 2650 рублёў за даляр. Падвышэнне курсу амерыканскага даляра было наўмысна запланавана на Новы год. Улады спадзяваліся, што насельніцтва, занятае падрыхтоўкамі да свят, не кінецца ў абменнікі. Але з моманту гэтай першай дэвальвацыі беларуская валюта прыслабілася яшчэ на 15%. А калі лічыць падзенне курсу рубля з 2008 года, то ён прыслабіўся прыкладна на 41%, паведаміў Iвчанка.
Гэта спланаваная дэвальвацыя павінна была зменшыць аб’ёмы імпарту, а экспарт – актывізаваць, і тым самым палепшыць дэфіцыт гандлёвага балансу Беларусі. Але з гэтага нічога выдатнага не атрымалася – сітуацыя, наадварот, пагоршылася.
І здаецца, знайшлі новае рашэнне – Цэнтральны банк Беларусі на мінулым тыдні прыпыніў продаж замежнай валюты банкам, каб замарудзіць працэс скарачэння золатавалютных рэзерваў. Што з гэтага будзеб мы яшчэ паглядзiм.
Паводле www.ru.tsn.ua