Грамадства

Усім жаніцца!

У Беларусі кожны чацвёрты забіты грамадзянін быў пазбаўлены жыцця сваімі блізкімі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 5 красавіка ў Менску паведаміў намеснік начальніка галоўнага кіравання аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Раман Мельнік.

Па яго словах, сёлета было зафіксавана 33 забойствы ў сямейна-побытавай сферы, у 2010-м — 140. Статыстыка сведчыць, што большасць злачынстваў у побыце здзяйсняецца мужамі, у тым ліку былымі, ці сужыцелямі. Побытавы гвалт не адразу выяўляецца ў агрэсіўных формах, а пачынаецца з псіхалагічнага ўздзеяння, адзначыў Мельнік. Праблемы ў той ці іншай сям’і добра вядомыя суседзям ці калегам па працы, але іх пазіцыя неўмяшання часта прыводзіць да таго, што сямейнае няшчасце не выяўляецца на ранняй стадыі.

Як дадаў Мельнік, кожнае пятае злачынства здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку каля 80% забойстваў і прычыненні цяжкіх целавых пашкоджанняў, каля 70% побытавых злачынстваў.

Падрабязней на www.tut.by

people

people

Пакінуць адказ