Грамадства

На ганарэю і пранцы будуць абследаваць прымусова

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 4 красавіка ў першым чытанні праект закона аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якiя ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, ВІЧ і гарантыях правоў грамадзян, якія маюць такія захворванні.
Што тычыцца ВІЧ-інфекцыі, то ў гэтым выпадку ў законапраекце агаворана толькі магчымасць прымусовага або добраахвотнага абследавання. Добраахвотнае абследаванне можа быць як ананімным, так і відавочным, і праводзіцца бясплатна ў любой медустанове краіны.

Дэпутаты таксама прынялі ў першым чытанні законапраект аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі. Як распавёў дэпутат Алег Сакадынец, адно з найважнейшых палажэнняў дакумента ўсталёўвае ў Беларусі прэзумпцыю адсутнасці псіхічных захворванняў, то значыць, ніхто не мае права называць чалавека псіхічна хворым, пакуль не пастаўлены адпаведны дыягназ кваліфікаванай медычнай камісіяй.

Паводле слоў дэпутата, у законапраекце таксама пашыраны правы пацыентаў, якія маюць псіхічныя захворванні, і правы медыцынскіх работнікаў.

Крыніца: БелТА

DoCToR

DoCToR

Пакінуць адказ