Да 2022 года ў Нямеччыне не застанецца ні адной атамнай электрастанцыі. На рашэнне ўрада паўплывалі трагічныя падзеі ў Японіі і ціск з боку камісіі па этычных праблемах энергетычнай палітыкі.
“Мы прыйшлі да пагаднення па энергетычнай палітыцы. Яно прадугледжвае закрыццё ўсіх станцый да 2022 года. Адключэнне будзе адбывацца паэтапна. На працу васьмі самых старых АЭС ужо накладзены мараторый, яшчэ шэсць станцый адключаць да 2021 годзе. Тры самыя сучасныя спыняць сваю працу ў 2022 г.,” – заявіў Норберт Реттген, міністр па ахове навакольнага асяроддзя Нямеччыны.
Напярэдадні па ўсёй краіне прайшлі мітынгі пратэсту, удзельнікі якіх патрабавалі хутчэйшага адмовы ад атамнай энергетыкі.
АЭС у Нямеччыне выпрацоўваюць чвэрць усёй спажыванай электраэнергіі, іх агульная магутнасць складае амаль 21,5 мільёна мегават. Пасля аварыі на японскай “Фукусіме” ў краіне працуюць толькі чатыры станцыі з 17. Астатнія часова закрыты для праверкі іх бяспекі.
Паводле: Радыё Рацыя