Сёння 1 чэрвеня ў 19:00 на галоўных плошчах ўсіх горадоў стартуе рэспубліканская акцыя “Революция через социальную сеть”
Гэтая акцыя будзе зусім непадобная на звычайную акцыю, асабіста ў першыя дні свайго існавання. Людзі раптам будуць з’яўляцца на плошчы: нехта сам, хтосці з сябрамі, знаёмымі, і да 19:30 будуць знаходзіцца там. Не будзе на гэтым мерапрыемстве ніякіх, сцягоў і транспарантаў.
– З кожным днём у акцыі будзе ўдзельнічаць усё больш і больш людзей – мяркуюць арганізатары. –Гэтая акцыя будзе штотыдзень. Калі на плошчы будуць тысячы людзей, гэта будзе знак таго, што можна прыступаць да больш актыўных дзеянняў. Але спачатку трэба выйсці!
У Берасці акцыя “Революция через социальную сеть” пройдзе на плошчы Леніна.
Падрабязнасці сустрэчы можна паглядзець тут.