Правесці адборачны тур конкурсу беларускамоўнай музыкі ў горадзе не пагадзіліся чыноўнікі.
З гэтай прычыны арганізатары конкурсу, берасцейская прома-суполка “Зала чакання”, мусілі амаль на месяц перанесці адбор.
На 3 чэрвеня ў Дом культуры вёскі Чэрні эксперты прапусцілі З Берасцейскай вобласці пяць гуртоў: “Vertigo band”, “TerraKod” (Брэст), “Мясцовыя” (Бяроза), “Анахарсіс” (Столін) і “Red Cat” (Пінск). Пачатак канцэрту а 19-й гадзіне.
Паводле: Еўрарадыё