Учора стартаваў народны план “Кожны дзень па акцыі”.
Пачалося ўсё з акцыі “Стоп-Бензін”. Сёння народны план працягнецца акцыяй “Выратуй Беларусь – вярні рублі Нацбанку – спыні інфляцыю”. Яна заключаецца ў тым, што праходзячы побач з Нацбанкам, мінакі будуць выкідваць дробныя купюры, левыя манеткі пад дзверы, побач з будынкам, побач з сметнікам (наколькі хопіць адвагі).
Магчыма гэтая дабрачынная акцыя зможа вывесці нашу краіну з эканамічнага крызісу.
Падрабязнасці пра акцыю можна паглядзець тут.