Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра праводзіць конкурс на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў.
Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Германіі ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш .
Кандыдаты на атрыманне стыпендый павінны добра ведаць нямецкую мову, быць не старэй 30 гадоў, мець высокі сярэдні бал школьнага атэстату і дыплома ВНУ, а таксама прыймаць актыўны ўдзел у палітычным ды грамадскім жыцці Беларусі.
Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна даслаць поўны пакет дакументаў да 31 ліпеня 2011 года. Пасля папярэдняга адбору найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільнюсе ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г.
Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс стыпендый і кантактныя дадзеныя – на сайце Беларускага прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра: www.kas.de/belarus.