Спорт

Незвычайны марафон у Берасці

Сёння 22 чэрвеня берасцейцы сталі ўдзельнікамі небывалага марафона “За здаровы лад жыцця”.

Марафон стартаваў у Пецярбургу і пераадолеўшы адлегласць, 21 чэрвеня, апынуўся ў нашым горадзе. Сцяг Здаровы Лад Жыцця ўжо пабываў у Менску, Віцебску, Гомелі.

Узгадніўшы з каардынатарамі марафона, тэрміны знаходжання сцяга і кнігі водгукаў і адзнакі (з картай) падаўжаюцца ў нашай Рэспубліцы, у сувязі з магчымасцю ўдзелу марафона ў мерапрыемстве прысвечаным пачатку вайны ў Берасцейскай крэпасці.

З Берасця сцяг адправіцца на Украіну, у Кіеў, дзе яго ўжо з нецярпеннем чакаюць нашы паплечнікі.

Гэта вельмі значны момант для нашага горада і ўсяго руху за здаровы лад жыцця на Берасцейшчыне.

Забег пачаўся ад Будынка статыстыкі, завершыўся каля галоўнага ўвахода ў крэпасць-герой. Мерапрыемства ўзгоднена з Аддзелам ідэалогіі Гарвыканкама.

Забег быў арганізованы па ініцыятыве сацыяльнага Блога “Вменяемый Брест” .

0 Comments

Пакінуць адказ