Культура

У Чэрнях пройдзе канцэрт “NEFARMAT”

25 траўня нефармальныя берасцейскія гурты збяруцца на адной сцэне. Канцэрт пад назваю “NEFARMAT” пройдзе ў доме культуры вёскі Чэрні.

Удзел у мерапрыемтсве прымуць як пачынаючыя гурты, так і гурты, што ўжо маюць вялікі досвед на музычнай сцэне.

– У нашай краіне існуе шмат стандартаў і фарматаў – так званых шаблонаў, вельмі хацелася б іх пазбягаць і развіваць сапраўдную альтэрнатыўную музыку, – падкрэслівае адзін з арганізатараў канцэрту Зміцер Назараў:

Сабраліся, каб маладым гуртам брэсцкім была магчымасць дзе-небудзь выступіць. Тыя, хто сам сачыняе, тыя хто прыдумваюць песні нейкія, ніколі ў Беларусі не возьмуць ні на адну радыёстанцыю. Як не глядзі – гэта нефармат. Але гэта таксама творчасць, гэта музыка. Яна мае права быць.

Як адзначыў Зміцер Назараў, удзел у канцэрце змогуць прыняць як беларускамоўныя, так і расейскамоўныя гурты.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: http://tengrinews.kz

Пакінуць адказ