Дзедзіч-­Party

21 снежня, у панядзелак, маладых берасцейцаў чакае цудоўнае феерычнае шоў – з нагоды свайго 10-­годдзя “Дзедзіч” ладзіць студэнцкую вечарыну ў беларускім стылі “Дзедзіч-­PARTY”.

Толькі не чакайце там нацыянальных строяў і фальклорных песень. Дзедзіч адкрывае берасцейцам сучасную беларускую музыку розных стыляў ­ ад рока да папсы. Беларускія тэксты, аранжыроўкі і нават беларускамоўны дыджэй чакаюць тых, хто прыйдзе на Дзедзіч-­Party.

Акрамя дыскатэкі ў праграме вечарыны таксама забаўляльныя конкурсы з прызамі, якія прымусяць вас смяяцца да слёз, феерычнае неон-­шоў ад ТЭАТР-­ШОЎ «БЛІСКАВІЦА», а для жадаючых ­ майстар-­клас па традыцыйных і старажытных беларускіх танцах.

Дзедзіч-­Party пачнецца ў адным з клубаў Берасця ў 19­-00, а закончыцца тады, калі вырашаць самі удзельнікі (і там, дзе яны захочуць 🙂 )

Гэтай вечарынай мы хочам паказаць маладым берасцейцам, што можна добра адпачываць і танцуючы пад песні выканаўцаў, якія спяваюць па-беларуску. Ды і тое, што беларуская мова жыве і гучыць не толькі з вуснаў вядучых радыёкропкі, а і з вуснаў дыджэяў ды тваіх аднагодкаў.

Квіток каштуе ўсяго 6.000 рублёў. Набыць яго, а таксама атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне (029) 227-­52-­12.

Сустрэча У КАНТАКЦЕ:  http://vkontakte.ru/event13831114.

Беларускі фармат ­- наш выбар!
Сустрэнемся!

Афіша Dzedzich-party