Рэклама на сайце і ў выданнях “Дзедзіча”
Пазіцыянаванне сайта
Сайт “Дзедзіча” мае выразна акрэсленую аўдыторыю.
Мы арыентуемся на актыўную частку насельніцтва Берасцейскай вобласці, якая цікавіцца грамадска-палітычным і эканамічным жыццём краіны і Берасцейшчыны.
Асноўная мэтавая аўдыторыя: моладзь ад 16 да 35 гадоў, якая пражывае ў Берасці і Берасцейскай вобласці.
Колькасць праглядаў: не менш за 10.000/месяц.
Пазіцыянаванне інфармацыйных выданняў “Дзедзіча”
Бюлетэнь “Дзедзіч”
Выданне, арыентаванае на студэнтаў берасцейскіх ВНУ.
Тэматыка: культура, гісторыя, экалогія, адпачынак, гумар.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.
Бюлетэнь “Юбілейка”
Выданне, арыентаванае на жыхароў мікрараёна “Усход”.
Тэматыка: лакальныя праблемы мікрараёна: добраўпарадкаванне, капрамонты, асвятленне, ЖКГ.
Газета вызначаецца актыўнай зваротнай сувяззю з чытачамі, якія дасылаюць артыкулы, падказваюць тэмы для новых нумароў, дапамагаюць у распаўсюдзе.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.
Бюлетэнь “Купалінка”
Выданне, арыентаванае на жыхароў мікрараёнаў “Завадскі” і “Кіеўка”.
Тэматыка: лакальныя праблемы мікрараёна: добраўпарадкаванне, капрамонты, асвятленне, ЖКГ.
Газета вызначаецца актыўнай зваротнай сувяззю з чытачамі, якія дасылаюць артыкулы, падказваюць тэмы для новых нумароў, дапамагаюць у распаўсюдзе.
Перыядычнасць: 1 раз на месяц.
Патрабаванні да рэкламных банераў на сайце “Дзедзіча”
І. Агульныя палажэнні
1. Рэкламныя матэрыялы павінны адпавядаць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
2. Калі дзейнасць, якая рэкламуецца, патрабуе ліцэнзавання, рэкламадаўца абавязаны пазначаць у рэкламных матэрыялах нумар, дату выдачы і тэрмін дзеяння ліцэнзіі, найменаванне органа, які яе выдаў.
3. Копія ліцэнзіі павінна быць прадстаўлена ў электронным выглядзе ці ў выглядзе факсавай копіі да дня выхаду рэкламы на сайце.
4. Рэклама тавараў, якія патрабуюць абавязковай сертыфікацыі, павінна суправаджацца пазнакай “Патрабуе абавязковай сертыфікацыі”.
5. За змест рэкламных матэрыялаў адказнасць нясуць рэкламадаўцы.
ІІ. Тэрміны падачы рэкламных абвестак
1. Усе рэкламныя матэрыялы павінны быць перададзеныя ў рэдакцыю загадзя, не пазней чым за 2-е сутак да выхаду рэкламы.
2. Унясенне зменаў у рэкламныя матэрыялы пасля іх размяшчэння на сайце магчыма толькі са згоды Рэкламнага аддзела “Дзедзіча”.
ІІІ. Патрабаванні да банераў
1. Банеры для размяшчэння на сайце павінны быць выкананыя ў адным з наступных фарматаў: GIF, JPEG, PNG.
2. Рэкамендуемы памер файла для банера — 15 кілабайт, максімальны — 30.
Расцэнкі на размяшчэнне рэкламы на сайце і ў выданнях “Дзедзіча”:
Рэкламныя матэрыялы на сайце размяшчаюцца адначасова на ўсіх яго старонках.
Рэкламныя матэрыялы ў выданнях размяшчаюцца на 2-й старонцы блокам памерамі 6х6 см.
Сумы пазначаны ў далярах ЗША. Аплата адбываецца па курсу Нацыянальнага банка РБ на дзень аплаты.
Від рэкламы | Тыдзень | Месяц | 3 месяцы |
---|---|---|---|
Банер у шапцы сайта 468×60 | — | 100 | 200 |
Вялікі банер у правым слупку 300×250 | — | 100 | 200 |
Сярэдні банер у правым слупку 125×125 | 20 | 50 | 100 |
Тэкставая рэклама ў навінах | 50 | ||
Некамерцыйныя артыкулы, якія адпавядаюць тэматыцы сайта | бясплатна | ||
Іншае размяшчэнне | па дамоўленасці | ||
Рэкламны блок у бюлетэні “Дзедзіч” 6х6 см | — | 40 | 100 |
Рэкламны блок у бюлетэні “Купалінка” 6х6 см | — | 20 | 50 |
Рэкламны блок у бюлетэні “Юбілейка” 6х6 см | — | 20 | 50 |
Мінімальны тэрмін размяшчэння банера — 7 сутак.
Умоўны адлік сутак пачынаецца ў 12.00.
Для пастаянных кліентаў і тых, хто адначасова дае рэкламу і ў папяровыя выданні і на сайт, прадугледжаны зніжкі.
Больш падрабязна пра размяшчэнне рэкламы на нашым сайце можна даведацца па тэлефоне:
(029) 724-21-16 (Дзмітрый).
E-mail: [email protected]