Адкрый для сябе EU!

 

«Еўрапейскі клуб» створаны ў Берасці ў 2011 г. супольнымі намаганнямі АРР «Дзедзіч» і ПАГА “Рух “За свабоду”.

Бюлетэнь Euroклуб

Бюлетэнь Euroклуб

Што варта ведаць пра Еўропу акрамя Тэрэспаля і трох «гуртовен» у Бялай? Якія магчымасці дае Еўрапейскі звяз для моладзі з прымежных краін? Як звычайны студэнт можа патрапіць на вакацыях у Парыж ці Мілан? Навошта нам патрэбна Еўропа?

Знайсці адказы на гэтыя і іншыя пытанні берасцейцам дапаможа «Еўрапейскі клуб», асноўная мэтай якога ёсць папулярызацыя Еўропы, еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод берасцейскай моладзі.

Еўрапейскі клуб ­ гэта найперш дыскусійная пляцоўка, дзе збіраюцца людзі, якія хочуць больш ведаць пра прынцыпы еўрапейскага жыцця, пра магчымасці змен у Беларусі з улікам прымянення еўрапейскіх стандартаў.

Еўрапейскі клуб ­ арганізоўвае публічныя лекцыі­-сустрэчы на еўрапейскую тэматыку з вядомымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі як з краін ЕЗ, так і з Беларусі.

На сайце dzedzich.org будуць адбывацца анлайн­-канферэнцыі з вядомымі людзьмі ЕЗ (палітыкамі, спартсменамі, артыстамі, літаратарамі).

Акрамя гэтага, «Еўрапейскі клуб» аказвае кансультатыўную дапамогу моладзі ў пытаннях еўра­турызму, афармлення дакументаў на атрыманне візы, распрацоўцы маршрута падарожжа і пошуку танных варыянтаў паездкі.

Для студэнтаў праводзяцца кансультацыі па пошуку адукацыйных магчымасцяў, стажыровак ва ўніверсітэтах Еўропы.

Не абыходзіцца таксама і без цікавых конкурсаў і віктарын на еўрапейскую тэматыку з каштоўнымі прызамі. Да ўсяго пералічанага ­ семінары, дэбаты, распаўсюд буклетаў і кніг, часопісаў і атласаў з аб’ектыўнай інфармацыяй пра еўрапейскія краіны.

Шаноўныя чытачы!

Запрашаем Вас прымаць чынны ўдзел у працы Еўрапейскага клуба:
­

  • прапаноўвайце тэмы для абмеркавання падчас дэбатаў,
    ­
  • прапаноўвайце прозвішчы вядомых еўрапейцаў (палітыкаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў), з якімі вы хацелі б сустрэцца ў Берасці,
    ­
  • сачыце за навінамі пра Еўрапейскі клуб на сайце dzedzich.org. Тэлефануйце: (029) 724­21­16.

Навіны Берасцейскага Еўраклуба

Навіны Еўропы

[RSSImport display=”10″ feedurl=”https://dzecikava.org/category/1/dzejnasc-arr-dzedzich-1/eura-klub/feed/” start_items=”

    ” end_items=”

” start_item=”

” end_item=”” before_date=”

” displaydescriptions=”true” html=”true” paging=”true” truncatetitlechar=”” truncatedescchar=”170″ date=”true” date_format=”d.m.Y” creator=”true” prev_paging_link=”<<<Папярэдняя старонка " next_paging_link=" Наступная старонка>>>” prev_paging_title=”Больш навінаў” next_paging_title=”Больш навінаў”]

[RSSImport display=”10″ feedurl=”https://dzecikava.org/category/1/euraklub/feed/” start_items=”

    ” end_items=”

” start_item=”

” end_item=”” before_date=”

” displaydescriptions=”true” html=”true” paging=”true” truncatetitlechar=”” truncatedescchar=”170″ date=”true” date_format=”d.m.Y” creator=”true” prev_paging_link=”<<<Папярэдняя старонка " next_paging_link=" Наступная старонка>>>” prev_paging_title=”Больш навінаў” next_paging_title=”Больш навінаў”]