«Еўрапейскі клуб» створаны ў Берасці ў 2011 г. супольнымі намаганнямі АРР «Дзедзіч» і ПАГА “Рух “За свабоду”.
Што варта ведаць пра Еўропу акрамя Тэрэспаля і трох «гуртовен» у Бялай? Якія магчымасці дае Еўрапейскі звяз для моладзі з прымежных краін? Як звычайны студэнт можа патрапіць на вакацыях у Парыж ці Мілан? Навошта нам патрэбна Еўропа?
Знайсці адказы на гэтыя і іншыя пытанні берасцейцам дапаможа «Еўрапейскі клуб», асноўная мэтай якога ёсць папулярызацыя Еўропы, еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод берасцейскай моладзі.
Еўрапейскі клуб гэта найперш дыскусійная пляцоўка, дзе збіраюцца людзі, якія хочуць больш ведаць пра прынцыпы еўрапейскага жыцця, пра магчымасці змен у Беларусі з улікам прымянення еўрапейскіх стандартаў.
Еўрапейскі клуб арганізоўвае публічныя лекцыі-сустрэчы на еўрапейскую тэматыку з вядомымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі як з краін ЕЗ, так і з Беларусі.
На сайце dzedzich.org будуць адбывацца анлайн-канферэнцыі з вядомымі людзьмі ЕЗ (палітыкамі, спартсменамі, артыстамі, літаратарамі).
Акрамя гэтага, «Еўрапейскі клуб» аказвае кансультатыўную дапамогу моладзі ў пытаннях еўратурызму, афармлення дакументаў на атрыманне візы, распрацоўцы маршрута падарожжа і пошуку танных варыянтаў паездкі.
Для студэнтаў праводзяцца кансультацыі па пошуку адукацыйных магчымасцяў, стажыровак ва ўніверсітэтах Еўропы.
Не абыходзіцца таксама і без цікавых конкурсаў і віктарын на еўрапейскую тэматыку з каштоўнымі прызамі. Да ўсяго пералічанага семінары, дэбаты, распаўсюд буклетаў і кніг, часопісаў і атласаў з аб’ектыўнай інфармацыяй пра еўрапейскія краіны.
Запрашаем Вас прымаць чынны ўдзел у працы Еўрапейскага клуба:
Навіны Берасцейскага Еўраклуба | Навіны Еўропы | |
[RSSImport display=”10″ feedurl=”https://dzecikava.org/category/1/dzejnasc-arr-dzedzich-1/eura-klub/feed/” start_items=”
” start_item=” ” end_item=”” before_date=”” displaydescriptions=”true” html=”true” paging=”true” truncatetitlechar=”” truncatedescchar=”170″ date=”true” date_format=”d.m.Y” creator=”true” prev_paging_link=”>>” prev_paging_title=”Больш навінаў” next_paging_title=”Больш навінаў”] | [RSSImport display=”10″ feedurl=”https://dzecikava.org/category/1/euraklub/feed/” start_items=”
” start_item=” ” end_item=”” before_date=”” displaydescriptions=”true” html=”true” paging=”true” truncatetitlechar=”” truncatedescchar=”170″ date=”true” date_format=”d.m.Y” creator=”true” prev_paging_link=”>>” prev_paging_title=”Больш навінаў” next_paging_title=”Больш навінаў”] |