БЕЛАРУСКАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БІБЛІЯТЭКА – bellib.net

На сайце сабрана вялікая колькасць беларуская літаратуры, беларускай літаратуры на замежных мовах і і замежнай літаратуры, пераведзенай на беларускі.

“Беларуская палічка”www.knihi.com

Беларускія кнігі, часопісы, газеты. Спасылкі на беларускамоўныя старонкі ў інтэрнэце.

 

Беларускі кнігазбор – bk.knihi.com

Шматтомнае выданне беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь ад старажытнасці да нашых дзён.

 

Казачнік.байkazka.at.tut.by

Казачнік BY – прапануе казкі, байкі, небыліцы, калыханкі песні, хуткамоўкі, загадкі, цвялілкі і лічылкі. Усё неабходнае, каб ваша дзіця вырас сапраўдным беларусам.

 

ЛІТАРА.netwww.litara.net

Сваёй мэтай Літара.net ставіць стварэнне пляцоўкі для кантактаў беларускіх творцаў і аматараў беларускай літаратуры, фарміраванне адпаведнага community. Сайт з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра тэндэнцыі, кірункі і стылі беларускай літаратуры, месцам дыскусіяў паміж людзьмі розных перакананняў і поглядаў. На сайце вы можаце даведацца пра тое, што адбываецца на шляху развіцця сучаснай беларускай літаратуры і ў жыцці яе стваральнікаў.

Беларускія слоўнікі ды энцыклапэдыіwww.slounik.org

На сайце збіраюцца ўсе звязаныя з беларускай мовай і Беларуссю слоўнікі ды энцыклапэдыі. Праект утрымлівае дзве часткі: энцыклапэдыі і слоўнікі. Энцыклапэдыі, энцыклапэдычныя даведнікі, спецыялізаваныя тлумачальныя слоўнікі знаходзяцца ў першым раздзеле. Перакладныя і “моўныя” (тлумачальныя, артаграфічныя, фразеалагічныя ды інш.) слоўнікі сабраныя ў другім раздзеле.

 

Бібліятэка беларукая літаратуры – bellib.org

 

“ЗБС “Бацькаўшчына” – zbsb.org/lib

Электронная бібліятэка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” задумана як найбольш поўны збор матэрыялаў з мінулага і сучаснасці беларускага замежжа.