Актывісты суполак “За вела Брэст” і “ВелаГомель” раскажуць пра развіццё роварнага руху

Пятнаццаты выпуск YouTube-праекта «Нету места» прысвечаны роварнаму руху. Старшыня ТАА «ВелаГомель» Валянціна Пазнякова і кіраўніца прэс-службы ІАУ «За вела Брэст» Марына Чыж у жывым эфіры распавядуць, як папулярызаваць здаровы лад жыцця праз велаактыўнасці, як развіваць велаінфраструктуру ў нашых гарадах і чаго яшчэ нам не хапае, каб стаць беларускім Амстэрдамам. Спасылка на эфір.

Цікава! А можна падрабязней?

У сераду, 28 красавіка, а 19:00 у жывым эфіры на YouTube-канале Dzedzich Brest сустрэнуцца актыўныя раварысткі Марына Чыж (За вела Брэст) і Валянціна Пазнякова (ВелаГомель). Дзяўчаты займаюцца развіццём веларуху і могуць прааналізаваць стан веладарожак і зручнасць перамяшчэння на ровары па кожным абласным цэнтры. Як думаеце, на якім месцы па гэтых паказчыках Брэст?

Бясплатная велашкола для дзяцей, гарадскія спаборніцтвы на роварах, велакіно і велапрабегі – усё гэта арганізуецца ў Брэсце і Гомелі для таго, каб прышчапіць гараджанам любоў да экалагічнага транспарту і навучыць правільным паводзінам на дарозе. Як стаць валанцёрам на падобных мерапрыемствах і як падрыхтавацца да велатурызма, вы даведаецеся падчас эфіру ад нашых гасцей.

Нагадайце, што за праект

Першы сезон праекта «Нету места» складаўся з серыі падкастаў з цікавымі спікерамі, а другі сезон выходзіць у відэафармаце на YouTube і аўдыёпадкастамі на ўсіх платформах. «Нету места» разлічаны на маладых берасцейцаў, у якіх гараць вочы на ​​самаразвіццё і навучанне. Усяго запланавана 16 анлайн-сустрэч. У кожным выпуску ўдзельнічаюць тры чалавекі: вядучы і два госця: эксперт і прадстаўнік адной з НДА горада.

Папярэднія 14 эфіраў можна паглядзець у запісу на YouTube-канале Dzedzich Brest. Сярод абмеркаваных тэмаў: псіхалогія, медыя, урбаністыка, экалогія, беларуская мова і літаратура, бодзіпазітыў і актыўнае бацькоўства, гісторыя БНР і стратэгія “разумнага горада”, вандроўкі і правы жывёлаў. У апошніх выпусках эксперты прэзентавалі модныя праекты пра беларускую спадчыну, а таксама далі ўрокі фінансавай і кіберпісьменнасці.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Date

27 ліп 2024

Time

19:00 - 20:00

Пакінуць адказ