Анлайн-сустрэча з інструктарам па гістарычным фехтаванні Юрыем Усціновічам — 27 траўня
Кампанія «Будзьма беларусамі! запрашае на творчую сустрэчу з інструктарам па гістарычным фехтаванні, Юрыем Усціновічам, якая адбудзецца 27 траўня на анлайн-прасторы PartyZona. Пачатак у 19:30!
Падчас сустрэчы вы даведаецеся:
- што такое «шэрм» на шаблях;
- чаму меч — зброя не для ўсіх;
- чым бавілася шляхта за часамі ВКЛ.
Пра гэтае і многае іншае распавядзе знаны стылізатар Сярэднявечча Юры Усціновіч 27 траўня. Далучайцеся да прагляду тут.
«PartyZona» — гэта анлайн-прастора, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.