Безкаштоўны майстар-клас па скандынаўскай хадзе ў Берасці

29 мая ў 11.00 у парку культуры і адпачынку Берасця (уваход з боку вул. Наганава) пад кіраўніцтвам сертыфікаванага інструктара пройдзе майстар-клас па скандынаўскай хадзе.

Арганізатары чакаюць усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве. Кожны ўдзельнік зможа атрымаць кансультацыю па тэхніцы хады са спецыяльнымі палкамі, флаер-памятку, а самыя актыўныя, самыя юныя і самыя ўзроставыя ўдзельнікі атрымаюць памятныя сувеніры.
Мерапрыемства арганізавана сацыяльна-асветніцкая ўстановай “Міжнародны цэнтр донарства, дыяліза, трансплантацыі” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”.
  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Date

27 ліп 2024

Time

11:00 - 12:00

Пакінуць адказ