Брэйнсторм па рэстаўрацыйных праектаў

Усіх жадаючых запрашаюць на публічны брэйнсторм 3 жніўня ў 18.00 «Крытэрыі якасці рэстаўрацыйных праектаў». Рэгіструйцеся па спасылцы.

Далучайцеся, калі хочаце:

• Даведацца пра сучасныя рэстаўрацыйныя праекты: што пра іх думаюць прафесіяналы?
• Зразумець прафесійныя ідэалы і методыку беларускіх рэстаўратараў;
• Атрымаць адказ на пытанне, чым рэстаўрацыя адрозніваецца ад рэканструкцыі? Ці варта аднаўляць цалкам страчаныя помнікі?
• Паўдзельнічаць у жывой дыскусіі.

Адкажуць госці брэйнсторма, якія рэдка з’яўляюцца ў публічнай прасторы:

• Дзмітрый Бубноўскі – архітэктар-рэстаўратар, стваральнік Дзяржаўнай інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны (легендарны ў 1990-х гг. ДзіНас);
• Алена Счасная – архітэктар-рэстаўратар, супрацоўнік інстытута «Гроднаграмадзянпраект»;
• Фйдар Сарока – мастак-рэстаўратар, чалец вядомай творчай суполкі “Басталія”;
• Іншыя члены журы конкурса “Спадчына ў дзеянні – 2”

Сустрэчу будзе весці старшыня праўлення Беларускага камітэта ІКАМОС Сцяпан Стурэйка.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Date

27 ліп 2024

Time

18:00 - 20:00

Пакінуць адказ