«Будзьма!» запрашае на рэгі з Botanic Project

«Будзьма!» запрашае на рэгі з Botanic Project – 17 чэрвеня. Пачатак а 19-й гадзіне! Не прапусціце!

Мы працягваем серыю анлайн-канцэртаў і запрашаем 17 чэрвеня на свой ютуб-канал, каб паслухаць рэгі ў выкананні гурта Botanic Project.
Гасцямі PartyZon’ы ўжо ў гэты чацвер стануць музыкі Андрэй Багамолаў і Клім Малажавы, добра вядомыя аматарам рэгі як стваральнікі аднаго з самых перспектыўных музычных праектаў гэтага жанру ў Беларусі — гурта Botanic Рroject. Дарэчы, гурт вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.
Цікавы факт: беларускае рэгі — адно з найбольш аўтарытэтных і вядомых на прасторы СНД і ў постсавецкіх рэспубліках. Далучайцеся да прагляду тут.

Канцэрт пройдзе на анлайн-прасторы PartyZona, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурніцкія падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто сёння стварае нашу непаўторную беларускую культуру.
  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Date

26 ліп 2024

Time

19:00 - 21:00

Пакінуць адказ