Фільм “Дзяўчынка на мільён” па-англійску
#InfoUSA Brest аддзела літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага працягвае спартовую тэматыку лета стужкай К.Іствуда “Дзяўчынка на мільён”.
Паглядзець спартовую драму з сур’езнымі пытаннямі эўтаназіі, сямейных каштоўнасцей і спартовых правіл “шчырай гульні” запрашаем 8 жніўня ў 14.00 на 3 паверсе Бібліятэкі. Фільм дэманструецца на англійскай мове з англійскімі субтытрамі. Уваход вольны для чытачоў Бібліятэкі. 16+.
Калі ласка, памятайце пра масачны рэжым і асабістую бяспеку.