Лекцыю пра азеляненне дома ад гарадскога ляснічага Берасця

Натхняюць выявы хатніх джунгляў? Зеляніна для вас гэта не проста інгрэдыент у салаце? Тады рэгіструйцеся на лекцыю пра азеляненне дома, якая пройдзе ў панядзелак, 12 красавіка, у межах цыклу сустрэч з цікавымі берасцейцамі “Мейсца”. Правядзе яе гарадскі ляснічы Лена Штык.

Лена Штык, гарадскі Ляснічы (і ўжо хатні), фанат URBAN JUNGLE і ўсяго зялёнага жывога, што можа расці ў доме, што можа заплесці лісточкамі сцены, упрыгожыць і супакоіць ўнутраны стан (што цяпер усім нам асабліва неабходна), Раскажа, чаму ж так важна мець дома хатнія расліны, як за імі даглядаць. Чаму важна спярша даведацца на які бок свету глядзіць акно вашай кватэры і толькі потым выбіраць зялёнага сябра, чаму расліны могуць так супакойваць нашу нервовую сістэму, і як яны змагаюцца з фенолам і ўсякімі падобнымі ядамі ад вядомых нам вінілавых шпалер, ламінату, ДСП і фарбаў усіх масцей. Удзельнікі даведаюцца, якія расліны атрутныя, а якія проста неабходныя ў дзіцячым пакоі або спальні.

Нават калі зацвярджэнне “кветкі ў маёй прысутнасці паміраюць” выбіта ў вашай галаве, як куплет апошняга хіта папсы, пачутага ў таксі, вам дакладна лекцыю Лены! І, дарэчы, у канцы лекцыі Лена правядзе маленькі майстар-клас па перасадцы хатняй расліны.

Лекцыя адбудзецца 12 красавіка, а 18:30. Для таго, каб патрапіць на лекцыю, трэба папярэдне запоўніць анкету. Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Таму запаўняйце анкету ўжо зараз!

Дадатковыя пытанні можна задаць мэнэджэра праекту Натальлі па тэлефоне + 375-33-607-85-29, або напісаўшы @aasis_org (Instagram, telegram).

Арганізатар праекта «Мейсца» – культурна-асветніцкая ўстанова «Брэсцкі Аазіс». Інфармацыйная і метадычная падтрымка: «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Date

27 ліп 2024

Time

18:30 - 19:30

Пакінуць адказ