Прэзентацыя “Ў-ля-ля спеўніка”!

Запрашаем на прэзентацыю “Ў-ля-ля спеўніка”! Гэта зборнік з 15 песень, частка з якіх- беларускія народныя, іншыя – песні сучасных музычных гуртоў. Асаблівасць спеўніка ў тым, што кожная песня мае варыянты напісання кірыліцай і лацінкай. Таксама ў зборнік мы дадалі акорды для гітары.

Некаторыя з гэтых песень мы ўсе разам выканаем- і пад гітару, і караоке- па-рознаму, але абяцаем, што будзе ўтульна.

Спампаваць PDF-версію зборніка можна тут, а надрукаваны- атрымаць пры ўдзеле ў аўкцыёне ці конкурсах на самім мерапрыемстве. Таксама ўсіх жадаючых чакае майстар-клас па беларускіх народных танцах!

Мерапрыемства адбудзецца 4 чэрвеня (пятніца). Пачатак а 18.30. Адрас: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46/1.

Колькасць месцаў абмежавана. Рэгістрацыя па спасылцы.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках “Школы валанцёра” ад АРР “Дзедзіч”.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Date

27 ліп 2024

Time

18:30 - 20:30

Пакінуць адказ