Сустрэча са стваральніцай майстэрні ўсвядомленага чытання

Любіце чытаць? А ведаеце аб такім гарадскім праекце як «Майстэрня ўсвядомленага чытання»? У чацвер 18 лістапада пройдзе сустрэча са стваральніцай майстэрні ўсвядомленага чытання Вікторыяй Філатавай на тэму «Як рабіць гарадскія праекты, звязаныя з людзьмі, і не выгараць». Пачатак а 19.00.

Вікторыя раскажа пра тое, як нарадзілася ідэя кніжнага клуба як праекта, пра матывацыю: як не кінуць ідэю пасля першай крытыкі, як не баяцца адмоваў, рэалізуючы свой праект, як пражываць канфлікты ў камандзе, пра будучыню праекта майстэрні ўсвядомленага чытання, а таксама пра праекты «Кніжны базар» і «Дыялогі».

Пра месца правядзення паведамяць за дзень да правядзення мерапрыемства на старонцы, або на пошту тым, хто зарэгіструецца. Уваход вольны. Для ўдзелу неабходна запоўніць невялікую форму па спасылцы.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Date

27 ліп 2024

Time

19:00 - 21:00

Пакінуць адказ