Вандроўка па слядах Тадэвуша Касцюшкі
Берасцейцаў запрашаюць у вандроўку па слядах Тадэвуша Касцюшкі! Выезд з Брэста 30 красавік (субота) а 8:00. Вяртанне – каля 22:00.
Праграма вандроўкі: 2 музеі Касцюшкі (Малыя Сяхновічы і Косава), палац Пуслоўскіх у Косаве і брама сядзібнага парку ў Старых Песках, пахаванне апошняга з роду Касцюшак у Кобрыне, капліца ў памяць загінуўшых у Крупчыцкай бітве ў 1794 годзе (Чыжэўшчына), драўляная царква 16 ст. у Здзітаве і рэшткі кляштара картэзіянцаў у Бярозе.
Кошты – 70 руб. на мікрааўтобусе, 30 руб. на сваім аўто. Запіс у дырэкт.