Categories: Культура

Менскі Дзень народзінаў :B:N:

Беларуская рок-грамада павіншавала бярозаўскі гурт :B:N:, які справіў у Менску 10 гадоў сваёй дзейнасьці. Іх калегам з IQ48 не зашкодзіў прысьці на канцэрт нават «ласіны грып», на які захварэлі ўсе ўдзельнікі каманды.

Яшчэ адзін госьць — Vinsent даводзіў неабходнасьць аб’яднацца разам беларускім рэпэрам і рокерам, а Алег Хаменка запрасіў лідэра :B:N: у сваю «новую канюшню». Падрабязнасьці пра сьвяткаваньне дня народзінаў :B:N: на ТГ.

Ахвочых павіншаваць у гэты вечар бярозаўскіх музыкаў было нямала. Першымі даніну павагі сваім землякам аддалі Kalmary, дзе лідэр :B:N: Алесь Лютыч часьцяком «падпрацоўвае» ў якасьці бубнача. Вядома ж, у R-Club завіталі і IQ48. Як зазначылі «здаровыя лосі» ў гэты дзень здароўем пахваліцца яны не маглі — усе як адзін захварэлі на «ласіны грып», але не прыйсьці не маглі. Уласна юбіляры адыгралі вялікі сэт і прэзэнтавалі ў тым ліку і дзьве новыя песьні «Будзь сабою» і «Жыцьцё маё», прасьпявалі зь Яўгеніяй Хіло адзін з галоўных гітоў — «Дажджамі», зьдзівілі нечаканым дуэтам зь Vinsent‘ам. У іх трэку вялося пра неабходнасьць аб’яднанньня беларускага року і рэпу. Лютыч таксама сьпяваў з Кульлінковічам пра «Гузік» і з Хаменкам пра «Канюшню». Лютыч у сваю чаргу паважаным гасьцям прысьвяціў песьню «Ружа».

Пасьля свайго выступу Алесь Лютыч выглядаў вельмі задаволеным: «Адчуваю нейкую пустэчу ўнутры, але яна ўтварылася толькі таму, што аддаў усё напоўніцу сёньня». Лідэр :B:N: зазначыў, што верыць у будучыню беларускай незалежнай музыкі і гатовы зрабіць у яе свой унёсак. І вядома ж, бярозаўскія музыкі пэўныя ў тым, што адзначаць і 20 гадоў сваёй дзейнасьці. Як мінімум.

Аляксандар Лукашоў, ТГ

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago