Categories: Спорт

У Беларусі будзе хакейны канал

Выканкам Федэрацыі хакея на пасяджэнні 25 лістапада большасцю галасоў (два ўстрымаліся) ухваліў прапанову старшыні ФХРБ Уладзіміра Навумава аб стварэнні спецыялізаванага хакейнага кабельнага тэлеканала.

Паводле слоў Навумава, з гэтай мэтай будзе створана закрытае акцыянернае таварыства “з умоўнай назвай” “Арэна-Медыя”. 51% акцый ЗАТ будзе належаць ФХРБ, 29%   хакейнаму клубу “Дынама” (Менск), астатнія 20% фізічным асобам. Статутны фонд прадпрыемства 10 млн. рублёў. Такім чынам, федэрацыя ўнясе 5,1 млн. рублёў, адзначыў яе кіраўнік.

Плануецца, што тэлеканал будзе базавацца ў спарткомплексе “Менск-Арэна” і пачне вяшчанне 1 верасня 2010 года. У стварэнне канала будзе ўкладзена 5 млрд. рублёў. ФХРБ разлічвае прыцягнуць “знешняга спонсара”. Згоду дапамагчы ў стварэнні хакейнага канала даў галоўны дырэктар тэлеканала “Лад” Сяргей Кухто, паведаміў Навумаў.

Галоўнай мэтай стварэння тэлеканала ён назваў “папулярызацыю хакея”. “У нас складаныя адносіны з  беларускім тэлебачаннем. Хакейныя матчы паказваюць для тых, хто ноччу не спіць”,   сказаў Навумаў. Новы канал, паводле яго слоў, мае намер атрымаць правы  на трансляцыю хакейных матчаў “усіх ліг планеты”,
уключаючы беларускую экстралігу і НХЛ. Акрамя таго, канал будзе паказваць забаўляльныя праграмы.

“Гады два-тры мы будзем уносіць туды грошы, а праз тры-чатыры гады паставім пытанне, як атрымаць аддачу”,   паведаміў Навумаў.

Паводле БелаПАН.

Такі хакей будзе на беларускім хакейным канале?

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago