Categories: Грамадства

Рэктар забірае ў студэнтаў Тамашоўку

Як паведаміў “Дзедзічу” адзін з выкладчыкаў універсітэту, з’явілася інфармацыя, што рэктар М.Э. Часноўскі хоча аддаць базу ў Тамашоўцы пакуль невядомаму заказчыку. Ці, проста кажучы, прадаць?

А замест яе, нібыта, перадаць для практык былы будынак школы ў маленькай вёсцы Люта, што ўваходзіць у Лышчыцкі сельсавет Берасцейскага раёна.

Выкладчыкі і студэнты ў шоку, яны гавораць, што новую базу ўзроўню тамашоўскай не магчыма стварыць. Чаго толькі каштуе перавоз абсталявання, ды і годных прыродных аб’ектаў каля вёскі Люта для вывучэнняў няма.

На імя рэктара быў напісаны калектыўны ліст, а 7 снежня ва універсітэце па гэтаму пытанню прайшла нарада.

У выніковым рэзюмэ Часноўскі заявіў, што ўсё будзе так, як скажа ён.

Супрацоўнікі універсітэта ўсхваляваныя і не згодныя з такім рашэннем, бо база існуе некалькі дзесяцігоддзяў, шмат працы ўкладзена ў яе развіццё, да таго ж гэта ўласнасць універсітэта.

“Рэктар Часноўскі чужак, ён не ствараў гэтай базы і з’явіўся ва універсітэце па ўказцы з Менску”, – кажуць выкладчыкі, але ні калектыўны ліст, ні сустрэча не дапамаглі абараніць базу ў Тамашоўцы.

Мабыць тут працуюць ужо нейкія ўласныя інтарэсы рэктара?

Не адно дзесяцігоддзе студэнты Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна праходзілі вытворчыя практыкі на базе каля вёскі Тамашоўка на самым поўдні Берасцейскага раёна на мяжы з Польшчай і Украінай. За гэтыя гады база для студэнтаў біялагічнага і геаграфічнага факультэтаў сталі сімвалам незабыўных, цікавых і вясёлых студэнцкіх гадоў.

Таму цяпер змаганні за базу ў Тамашоўца пачынае і грамадскасць, неабыякавая да лёсу месца, дзе прайшлі лепшыя студэнцкія часы.

dzedzich

View Comments

  • ААА, я сам вучуся на біафаке.

    І ні фіга не знаў.

    А, не аддамо Тамаш!

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago