Культура

“Дзеяслоў” змяняе правапіс

Часопіс “Дзеяслоў” з наступнага года пераходзіць на наркамаўку. Гэта абумоўлена прыняццем новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія пачынаюць дзейнічаць з 1 верасня 2010 года.

“Было шмат зваротаў ад настаўнікаў з просьбай перайсці на школьны правапіс, каб яны маглі даваць чытаць часопіс вучням. Бо ў “Дзеяслове” друкуюцца аўтары са школьнай праграмы, жывыя класікі”, — кажа галоўны рэдактар часопіса Барыс Пятровіч.

Зараз “Дзеяслоў” выдаецца адным з варыянтаў класічнага правапісу. Часопіс уваходзіць у лік незалежных выданняў, якім дзяржаўныя прадпрыемствы “Белкніга” і “Белсаюздрук” адмовілі ў распаўсюдзе. Пераход на наркамаўку, на думку Барыса Пятровіча, наўрадці вырашыць гэтыя пытанні. “Гэта не залежыць ад правапісу. Прычыны хутчэй іншыя — палітычныя”, — падкрэслівае сп. Пятровіч.

Наша Ніва

Пакінуць адказ