Ты жывеш у Берасці ці Берасцейскай вобласці, лічыш сябе крэатыўным, разумным і таленавітым, але для раскрыцця свайго таленту і ідэй увесь час замінаюць выкладчыкі, бацькі, розныя неадэкватныя людзі і штучна створаныя ў нашай краіне абмежаванні?
Не! – прыемнай дарогі Табе па жыцці, шчаслівы чалавек!
Так! – удзельнічай у конкурсе «Тры бліны», які праводзіць моладзевае аб’яднанне “Аазіс”, спадзяемся, ён дапаможа Табе і Тваім сябрам у самарэалізацыі!
“Тры бліны” – конкурс, які складаецца з трох асобных частак:
- “Музычны Блін” – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс павінен быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Мы збяром гэтыя запісы на дыску пад назвай “Вольны – Права маладых”. На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя працы па двух астатніх конкурсах-блінах.
- “Відэа Блін” – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілін зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі.
- “Фота Блін” – о прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі.
Адзін удзельнік можа прапанаваць не больш за тры працы.
Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» да 31 студзеня дасылайце на e-mail: [email protected] ці паштовы адрас: 224000, Брэст, вул. Луцкая 6/1, кв. 38.
Па выніках конкурсу адбудзецца міні-фестываль з прэзентацыяй дыска і раздачай бліноў-падарункаў у межах праекта “Права маладых”, куды будуць запрошаныя найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасць паўдзельнічаць у творчых сустрэчах-абменах з моладдзю краін Заходняй Еўропы.
Усе падрабязнасці і лепшыя працы будуць змяшчацца на сайце dzedzich.org
дыск павінен выйсці на пачатку наступнага года. таму гурты не тармазіце. чакаем песенак
а абавязкова на бел. мове каб былі песні
не, але было б не дрэнна
а почему только Брестская область
Все, бегу писать песню!
колькі фота мажліва надыслаць і прапануйце тэму паканкрэтней, калі ласка…
“жыццё моладзі” гэта занадта абагульнена…
у нас праект права маладых, вось мы і хочам атрымаць адказ, якія правы моладзі парушаюцца і якія ёсць у яе праблемы.
дадаткова мы хочам атрымаць у фота адлюстраванне і малюнак, які пакажа чым жыве моладзь Берасцейшчыны!
але Вы не адказалі калькі фотак мажліва надыслаць..
ад аднаго ўдзельніка не больш за тры.
зараз усё паправім
мала.
ну, калі ў вас шмат цікавых прац! чакаем усе.
Які ўзрост удзельнікаў? Ці абавязкова быць жыхаром толькі Брэста або яго вобласці?
Дзякўй.