Моладзь

“Тры бліны” – творчы конкурс у кубе!

Ты жывеш  у Берасці ці Берасцейскай вобласці, лічыш сябе крэатыўным, разумным і  таленавітым, але для раскрыцця  свайго таленту і ідэй увесь час замінаюць выкладчыкі, бацькі, розныя неадэкватныя людзі і штучна створаныя ў нашай краіне абмежаванні?

Не! – прыемнай дарогі Табе па жыцці, шчаслівы чалавек!

Так! – удзельнічай у конкурсе «Тры бліны», які праводзіць моладзевае аб’яднанне “Аазіс”, спадзяемся, ён дапаможа Табе і Тваім сябрам у самарэалізацыі!

“Тры бліны”  – конкурс, які складаецца з трох асобных частак:

  1. “Музычны  Блін” – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс павінен быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Мы збяром гэтыя запісы на дыску пад назвай “Вольны – Права маладых”. На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя працы па двух астатніх конкурсах-блінах.
  2. “Відэа  Блін” – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілін зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі.
  3. “Фота  Блін” – о прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі.

Адзін удзельнік  можа прапанаваць не больш за тры  працы.

Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» да 31 студзеня дасылайце на e-mail: [email protected] ці паштовы адрас: 224000, Брэст, вул. Луцкая 6/1, кв. 38.

Па выніках конкурсу адбудзецца міні-фестываль з прэзентацыяй дыска і раздачай бліноў-падарункаў у межах праекта “Права маладых”, куды будуць запрошаныя найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасць паўдзельнічаць у творчых сустрэчах-абменах з моладдзю краін Заходняй Еўропы.

Усе падрабязнасці і лепшыя працы будуць змяшчацца на сайце dzedzich.org

2 сторона

0 Comments

Пакінуць адказ