Categories: Грамадства

Аляксандра Казлянку зноў чакае суд

Аляксандра Казлянку, якога 8 лістапада затрымалі за раздачу ежы бяздомнікам, зноў выклікалі ў суд. Першае судовае паседжанне 26 лістапада скончылася тым, што суддзя накіраваў справу на дапрацоўку ў Ленінскі РАУС.

Нагадаем, што 8 лістапада Аляксандр разам з сябрамі праводзіў недалёка ад Свята-Мікалаеўскай царквы, дабрачынную акцыю пад назвай “Food Not Bombs” (“Ежа замест бомбаў”). Такую акцыю маладзёны ладзяць кожную нядзелю ўжо тры гады запар. Яе сутнасць – у раздачы гарачай ежы бяздомным і малазабяспечаным людзям. Але на гэты раз аднаго з удзельнікаў акцыі міласэрнасці Аляксандра Казлянку прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці па артыкуле 23.34 адміністратыўнага кодэкса – парушэнне парадка арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання. Але прысуд хлопцу так і не быў вынесены. Паколькі некаторыя факты, пазначаныя ў пратаколе, на судзе не спраўдзіліся, справу накіравалі на дапрацоўку ў Ленінскі РАУС.

Міліцыянты выправілі пратакол і зноўку накіравалі ў суд. Паседжанне адбудзецца 28 снежня а 11 гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Берасця. “Дзедзіч” заклікае ўсіх неабыякавых падтрымаць свядомага маладога чалавека, якому за дабрачыннасць пагражае штраф альбо нават арышт.

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago